⚡️У Асіповіцкім раёне прыступілі да збору бярозавага соку. 📌Прыступілі да збору вітаміннай сыравіны працаўнікі Асіповіцкага доследнага лясгаса напрыканцы мінулага тыдня. Найбольш актыўна работа ідзе ў Каранскім, Цэльскім і Брыцалавіцкім лясніцтвах. Сёлета ў планах прадпрыемства здабыць 1 000 тон бярозавіку. 📌Ідзе рэалізацыя соку насельніцтву. І тут спажыўцу даступна некалькі варыянтаў. Найбольш танна можна набыць прадукт непасрэдна на лесасецы: у такім выпадку кошт за 1 літр складзе 24 капейкі. Арганізаваны і выязны гандаль у райцэнтры каля “Сіці Мола”. Калі пакупнік са сваёй тарай, літр соку яму абыдзецца ў 30 капеек, можна купіць і разліты ў пяцілітровыя бутэлькі бярозавік па 3 рублі за ёмістасць. 📌Пры жаданні нарыхтоўваць бярозавік самастойна неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва і ўдакладніць месца, дзе дазваляецца такі від дзейнасці, а таксама атрымаць кансультацыю, як правільна рабіць падсочку, каб не пашкодзіць дрэвы. ➡Больш падрабязна (https://osipovichi-region.by/osipovichi/2023/03/v-osipovichskom-rajone-pristupili-k-sboru-berezovogo-soka/)

Теги:

Теги других блогов: